Баляслаў Лесьмян. Змрок. У доме больш нікога…

penbelarus.org · Баляслаў Лесьмян. Змрок. У доме больш нікога… (пер. Г. Янкута)

Змрок. У доме больш нікога.
І не прыйдзе дапамога.
Снег сцяжыну зацярусіў,
Жаль згубіўся ў завірусе.

Трэба ў гэты снег паверыць,
На сябе яго прымерыць —
Гэтым зацяніцца ценем,
Гэтым занямець зняменнем.

пераклад з польскай