Ганна Янкута

Ганна Янкута – перакладчыца і пісьменніца. Працуе з англійскай, польскай і іншымі мовамі. Пераклала на беларускую мову раманы “Нармальныя людзі” Салі Руні, “Пыха і перадузятасць” Джэйн Остэн і “Не адпускай мяне” Кадзуа Ісігура, аповесці “Калядны харал” Чарлза Дыкенса, “Замак Отранта” Хораса Уолпала і “Знак чатырох” Артура Конана Дойла, зборнік апавяданняў “Следства вядзе суддзя Дзі” Роберта ван Гуліка, кнігу для дзяцей “Лапуховае поле” Катажыны Рырых і інш. Адна з перакладчыц раманаў “Знахар” Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча і “Надбярэзінцы” Фларыяна Чарнышэвіча. Перакладала вершы Баляслава Лесьмяна, Фернанду Песоа, Джона Кітса, Уільяма Шэкспіра, Эдгара По і інш. для паэтычнай серыі “Паэты планеты”.
 
Аўтарка кніг для дзяцей «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў» (2018), «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» (2020), «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік» (2021), «Марта і яе мара пра снег» (2020). Лаўрэатка прэміі «Дэбют» ім. М. Багдановіча (2013).

Творы

Пераклады