Кот Шпрот і вежавы гадзіннік

penbelarus.org · Ганна Янкута. Кот Шпрот і вежавы гадзіннік

Ганна Янкута «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік»
Выданне: WerMik Studio & Беларускі ПЭН, 2021

У ваколіцах завулка Калініна дзеецца нешта незразумелае. Чаму Алесь не паспявае выканаць на кантрольнай усе заданні? Хто зламаў любімы зэдлік Жан-Жаха? І чаму ў горадзе пахне грыбамі? Калі загадак робіцца занадта шмат, кату Шпроту і яго сябрам, прывідам Мары, Жан-Жаху і Зязюлі, застаецца толькі адно – выправіцца на пошукі разгадак. І яны прыводзяць іх да вежы гадзіннікавага завода.

Рэдактар – Уладзь Лянкевіч.
Чытае Мікалай Стонька.
Гукарэжысёр – Мікалай Панцыльюш / Mikołaj Poncyljusz.
Музыка – Аляксей Варсоба / Alexey Vorsoba, Мікалай Панцыльюш / Mikołaj Poncyljusz, Рэй Дыкаты / Ray Dickaty, Джон Корнэл / John Cornell, Дамінік Макжэўскі / Dominik Mokrzewski.
Аўтарка вокладкі – Лілія Давыдоўская.

Кніга напісаная ў межах стыпендыяльнай праграмы міністра культуры «Gaude Polonia» / Książka została napisana w ramach Programu Stypendialnego Ministra Kultury «Gaude Polonia».