Guns N’ Roses

penbelarus.org · Анатоль Івашчанка - Guns N' Roses

Падарожжа
асабліва на свежыя дрожджы
ды пад ранішні жнівеньскі дожджык –
хіба штосьці шчэ можа быць лепш?
Чым далейшым
чым далейшым стаецца замежжа,
то ўсё меней вид тебе залежыць
ды праўдзівейшым робіцца верш.

Кіламетры
усё бліжай і бліжай да мэты
з кожным словам далей ад мяне ты,
хоць насамрэч, насамрэч – бліжэй.
Ў падарожжы
ператворацца ружжы ў ружы,
непітушчы нат стане відушчым,
каб пасьля не заплюшчыць вачэй.