Анатоль Івашчанка

Паэт, празаік. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску. Скончыў філфак БДУ, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Ад 2003 г. і да высялення арганізацыі з Дому літаратара працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў (кіраўнік справаў). Шэсць гадоў выкладаў беларускую мову ў БНТУ. Цяпер адказны сакратар часопіса “Дзеяслоў”. Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Натальлі Арсенневай (2003), лаўрэат прэміі “Залата літара” (2005).

Аўтар кніг: “Вершnick”, “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй”, “Хай так”, "Анаталогія".

Жанаты. Мае трох дзяцей.

Творы