Сын

penbelarus.org · Анатоль Івашчанка - Сын

сунуць у фортку нос
нюхаць подых вясны
ведаць: за сьценкай сьпіць
сын

добрае слова: сын
ў сына растуць валасы
ведаць: цяпер глядзіць
сны

сын гэта я сам
ў сына забіты нос
бачыць за сьценкай сын
сон

нюхаць подых вясны
ведаць: за сьценкай сон
ведаць: забіты нос
лёс