Строфы выкрочваюцца нагамі…

penbelarus.org · Анатоль Івашчанка - Строфы выкрочваюцца нагамі

***

строфы выкрочваюцца нагамі
словы закручваюцца ў арыгамі
новы хаўрус са старымі багамі
белая гіне багіня
пад намі
багна,
заселеная ведзьмакамі
выспа,
заспамленая сьлімакамі
марная марнасьць
мары пра мора
хіба гэта хіба
хі

закаркаваныя
ў ранішніх трафіках
замардаваныя
працоўнымі графікамі
раней мы пісалі нарысы
цяперака – зводзім каштарысы
раней мы пісалі вершы
раней мы хадзілі пешшу…
паголеныя пачуцьці
аголеныя правады
хоць слоўца хачу пачуць ці
паўслоўца хоць –
праў-
ды