Кірля

penbelarus.org · Анатоль Івашчанка - Кірля (на сыход Ляпісаў)

На сыход Ляпісаў

З начы не працуюць вушы.
Усё перасохла да гландаў.
Нямая панылая вусьціш.
Радок – за глыток. Бяз гандлю.

Старыя птушыныя рухі
у рытм не патрапяць новы.
Рыфмы ліпнуць, бы мухі.
Вусны варушаць словы:

“Забудзься, што мы казалі –
памятай, што зрабілі”.
Тыя, каго мы кахалі,
станьчаць на нашай магіле.

Навечна захраслы ў горле
куплет без крыві ня выйдзе.
Сустрэнуцца бусел чорны
і оrzeł biały увысі.

Забудзьцеся – што рабілі.
Памятайце – што казалі
тыя, каго вы любілі
й каму насамрэч сьпявалі.