Сэрца святога Сільвестра

penbelarus.org · Марыя Мартысевіч - Сэрца святога Сільвестра

Ён прыцягне з гарышча пластыкавых
           Мароза,
                    Снягурку
і рознае шкляное стар’ё.
Я захныкаю: «Навошта, Сільва?”
Ён адкажа: «Дзевушка, ё-маё!
Ялінка – эта красіва!

Новы год як-ніяк, , а ў цябе наперадзе яшчэ і Раство…”
Адзенецца,
           спусціцца,
                    купіць у нейкага дзеда
ялінку ля ўніверсама –
і ўжо дома павесіць туды сваё сэрца
і сэрца І… ну, таварыша свайго аднаго.
І, няхай нябачна, маё там вісіць таксама.