Марыя Мартысевіч

Нарадзілася ў 1982 г. ў Мінску. У 2004 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэта, у 2005 – аддзяленне філасофіі/літаратуры Беларускага Калегіюма. Cтыпендыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.) і International Writing Program (Універсітэт Аявы, ЗША). Як журналітска сцупрацоўнічае з газетай "Новы час" і мультымедыя часопісам 34mag.net. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Як эсэістка і паэтка ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных фестываляў культуры ў Беларусі, Польшчы, Літве, Славакіі, Расіі, Украіне, Швецыі. Яе вершы і эсэ перакладаліся на ўкраінскую, чэшскую, славацкую, польскую, літоўскую, нямецкую, рускую мовы. У Беларусі публікуецца ў часопісах "ARCHE", "Дзеяслоў", "pARTyzan". Аўтарка кніг "Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе" (2008), "Амбасада: эсэ ў вершах і прозе" (2011) і "Сарматыя" (2018), за якую атрымала прэміі "Кніга году" і прэмію імя Наталлі Арсенневай.

Жыве ў Менску.

Творы