Здравствуй, Господи наш Иис
Добры дзень, Езу.
Бацюшка задаў на ўроку пісаць Табе ліст,
вось і я да Цябе лезу.
Баба Стэфа гавора, што Ты памёр і ўваскрос,
і Ты усё можаш,
і што Ты нават лепей, чым Дзед Мароз,
бо Ты Сын Божы.
У мяне ўсё добра, хоць з сенцябра
я жыву ў дзярэўне,
трохі сумую за пацанамі з двара
і баюся клявачага пеўня.
ЗБ, калі шчыра, – мой самы нелюбімы прадмет:
бацюшка лае нас з Тадзікам, што не ўмеем крэсціцца,
Радзюка называе Нехрысць і Магамет,
а дзяўчонак, каторыя ў бруках, заве блудніцы.
Што яшчэ расказаць Табе?
Пра двойку па МРБ
(не здаў каляндар прыроды за прошлы месяц)?
Як дзяўчонак на дыскатэцэ мы аблівалі,
як мы з Тадзікам Радзюка хацелі пабіць, але не спаймалі?
Карацей, грахі ёсць, хоць мне ўсяго толькі 10.
Бацюшка гавора, званок і каб я здаваў,
так што бліжэй да справы.
Так зрабі, каб маму не пазбаўлялі бацькоўскіх праў
(каб не было падставы).
Прабач, калі адарваў ад сур’ёзных спраў.
Твой раб Станіслаў.
– – –
см. (о. Николай)