Швейная машынка праўды

penbelarus.org · Марыя Мартысевіч - Швейная машынка праўды

чорна-белы верш

Я лейтэнант Альда Рэйн і я збіраю спецатрад.
Мне трэба восем байцоў, восем амерыканскіх габрэяў (…)
Нас закінуць у Францыю як цывільных.
Мы распачнем там няхілую партызанку.
Мы будзем рабіць толькі адну рэч.
І гэтая рэч – мачыць нацыстаў. (…)
Кожны суччын сын у нацысцкай форме здохне (…)
Немцаў будзе ванітаваць ад нас.
Немцы будуць гаварыць пра нас.
Немцы будуць баяцца нас.(…)
Калі вы са мной, кожны з вас вінны мне асабіста.
Кожны з вас прынясе мне па сотні нацысцкіх скальпаў.
Дайце мне іх.
Ты, ты і ты
здыміце для мяне па сотні скальпаў з бошак нацыстаў,
або здохніце ў працэсе.
Inglourious Basterds by Quenteen Tarantino

марка швейнай машынкі, якую
мне ў дзяцінстве купілі бацькі
ў пенсіянеркі доры ёсіфаўны,
ў сталінцы над нацбанкам, –
VERITAS.