Я ведаю, што так будзе

penbelarus.org · Наста Манцэвіч - Я ведаю, што так будзе...

Я ведаю, што так будзе
што я прачнуся 1-га студзеня
адзін дома
адзін у горадзе
адзін на дварэ
до рэ мі фа мі до рэ
спяваюць за вокнамі п’яныя
а я ныю ныю я завываю
а ты сцябешся, з цябе ж усё
роўна ўзяткі гладкі, усё-ткі
я сам вінаваты, што так
адбываецца з года ў год.
І гэта не лечыцца, і не лічыцца,
што быццам бы ёсць нагода –
дзве тысячы сем нагод!

Я і гарэлка “дзяржава”
такое вось дэжа вю,
такі, бляха, новы год.