Марыя Роўда

Навукоўца, перакладчыца, празаік. Нарадзілася 26.07.1975 года ў Менску. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце па спецыяльнасці "выкладчык ангельскай і нямецкай моваў" (1992–1997 гг.). Працуе ў МДЛУ на катэдры гісторыі і граматыкі ангельскай мовы з 1997 года.
Упершыню надрукавалася ў 1993 годзе ў “Нашай Ніве” (апавяданне «Вырві гэта зь мяне»). Ад гэтага часу друкавалася ў “Нашай Ніве” і “АRCHE Пачатак”. Выдавалася ў зборніках “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (Менск: Логвінаў, 2007) і “Antologie Běloruských Povídek” (Brno: Větrné Mlýny, 2006).
У 2015 годзе выйшла з друку кніга аповесцяў і апавяданняў "Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі" (Менск: Кнігазбор).

Перакладала на беларускую мову англамоўную прозу, драматургію, дзіцячыя фільмы і мультфільмы.

Творы