Паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Друкавалася ў беларускіх і замежных часопісах, у сумесных зборніках паэзіі “12+1. Конкурс маладых літаратараў імя Наталлі Арсенневай» (2004), «Frontlinie» і інш. Яе першы паэтычны зборнік “Я тоненькая, як твае вейкі” выйшаў у 2005 годзе ў Мінску.
Морт – удзельніца міжнародных фестываляў паэзіі ў Германіі, Швецыі, Ірландыі, Славеніі, Літве. Фіналістка літаратурнага конкурсу імя Н. Арсенневай (вясна 2003). Лаўрэат міжнароднай літаратурнай узнагароды “Крышталь Віленіцы” Міжнароднага літаратурнага фестывалю “Віленіца-2004” (Славенія, 2005). З 2006 жыве і працуе ў ЗША.
У 2017 годзе выйшла паэтычная кніга на беларускай мове "Эпідэмія ружаў".