Вінцэсь Мудроў

Пісьменнік, журналіст, перакладчык з албанскай і рускай моваў.

Нарадзіўся ў Полацку. Скончыў Полацкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-тэхнолаг металарэзных варштатаў і інструментаў. Працаваў на Баранавіцкім заводзе аўтаматычных лініяў, у наваполацкай управе “Саюзінтэргазбуд”, на Наябрскім участку Куйбышаўскага ўпраўленьня магістральных нафтаправодаў “Транснафта” (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга Расеі), памочнікам народнага дэпутата Вярхоўнага Савету БССР Лявона Баршчэўскага, рэдактарам аддзелу Наваполацкай “Новай газэты,” журналістам Радыё Свабода. Жыве ў Новаполацку.

Вінцэсь Мудроў пачаў пісаць у 1983 годзе, першая публікацыя з’явілася ў 1987 ў часопісе “Маладосць”. Выйшлі ў друк пяць кніг прозы: “Жанчыны ля басейна” (1992), “Гісторыя аднаго злачынства” (1993), “Зімовыя сны” (1999), "Ператвораныя ў попел" (2005), “Альбом Сямейны” (2007). У 1971-1974 гг. Мудроў выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах “Блакітны ліхтар”. У 90-х рэдагаваў літаратурны альманах “Ксэракс Беларускі”. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў.

Творы